Беларускі з усяго свету запісалі зварот да міжнароднай супольнасці, з заклікам не прызнаваць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і выказаць салідарнасць з беларускім народам, які змагаецца за свабоду і праўду.
Ідэя праетку: Вераніка Лапуцька
Каардынацыя праекту: Аліна Коўшык і Вераніка Лапуцька
Музыка: Mustelide
Тэкст у відэа на розных мовах: Я – беларуска і я не буду маўчаць. Я галасавала за перамены, як і большасць беларусаў. Але нашыя галасы скралі. Улады адключылі інтэрнэт, каб вы не бачылі, як спецслужбы, міліцыя і войска па-зверску збіваюць мірных пратэстоўцаў. Яны пралілі нашу кроў. Але мы не хочам вайны, мы хочам пераменаў. Мы заклікаем улады не прызнаваць вынікаў выбараў і арганізаваць дапамогу пацярпелым і тым, хто змагаецца за праўду. Дапамажыце нам зрабіць Беларусь вольнай! Свет не будзе свабодным, пакуль не вольная Беларусь.